Доктару, які крытыкуе ўлады, невядомыя помсцяць праз інтэрнэт


Ігар Пастноў не раз падымаў набалелыя пытанні віцебскай медыцыны ў друкаваных ды інтэрнэт-медыях.

Віцебскі лекар Ігар Пастноў запісаў адмысловы відэазварот, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». У ім ён тлумачыць, што невядомыя ад ягонага імя ў інтэрнэце «паліваюць брудам знаёмых і сяброў». Доктар мусіў звярнуцца ў міліцыю. Калі правакатараў не знойдуць, ён збіраецца ісці ў пракуратуру.

Ігар Пастноў не раз каментаваў стан беларускай медыцыны незалежным медыям, у тым ліку «Белсату». Пасля гэтага ў яго ўжо былі непрыемнасці: праз кіраўніцтва паліклінікі, дзе ён працуе, пагражалі «людзі ў цывільным».

Праблемы аховы здароўя ён падымаў у зваротах у дзяржаўныя медыі ды да прадстаўнікоў улады. Замест адпаведнай рэакцыі непакорнага лекара некалькі разоў звальнялі з працы і нават дасылалі позву ў псіханеўралагічны дыспансер, хоць сам ён мае дыплом псіхіятра.

belsat.eu

Стужка навінаў