Антон Болтачка: Беларусь па пражытковым мінімуме - на ўзроўні Афрыкі


Сёння Савет Міністраў павялічыў бюджэт пражыткавага мінімуму на 4,3 %, то бок да Br 880 тыс. за месяц. А ўчора з’явіліся вынікі даследавання ўкраінскай кампаніі «GfK Group», паводле якіх Беларусь – сярод самых бедных краінаў Еўропы.

Не толькі ў Еўропе, але і ў свеце

Побач з нашаю дзяржаваю паводле пакупніцкай здольнасці – Косава і Малдова. З факту павелічэння бюджэту пражыткавага мінімуму эканаміст Антон Болтачка робіць несуцяшальныя высновы. {movie}Антон Болтачка пра пражытковы мінімум|right|7257{/movie}

«Гэтая лічба, прыкладна $ 100, цікавая тым, якім чынам сфармаваная. З яе бачна, як, паводле Міністэрства [фінансаў], беларусы павінны траціць гэтыя грошы. Амаль 60 % гэтых сродкаў мусіць ісці на ежу, 20 % – на вопратку, а яшчэ – камунальныя. То бок мы бачым, што мы – краіна такога блоку, дзе больш за палову сродкаў ідзе на ежу. І гэта сапраўды паказнік узроўню жыцця, бо ў развітых краінах на ежу ідзе 15–20 %», – падвынікаваў эканаміст.

Калі ж мы падзелім гэтыя $ 100 на гадзіны працы цягам месяца, то высветліцца, што Беларусь – на ўзроўні некаторых афрыканскіх краінаў. То бок гадзінная аплата, паводле пражыткавага мінімуму, складае каля $ 1,4.

Панапазычалі…

У сваю чаргу эканаміст Леанід Злотнікаў таксама не спадзяецца на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. Як вядома, у наступным годзе Беларусь мусіць выплаціць $ 3,6 млрд вонкавых даўгоў. Аднак ёсць яшчэ і пазыкі ўнутраныя… {movie}Леанід Злотнікаў пра крэдытную сітуацыю |right|7258{/movie}

«Харкавец нядаўна казаў, што ў нас не стае грошай, каб вярнуць дзяржаўныя пазыкі. То бок прыблізна $ 1,5 млрд трэба зноўку дзесьці пазычыць. Хачу нагадаць, што ў нас даўгі складаюць не $ 3,6 млрд, а значна больш. Гэта запазычанасці банкаў і прадпрыемстваў, што разам можа скласці нават $ 10 млрд. Разам з тым, калі яны аддаюць свае пазыкі або не робяць новых, то расце курс айчыннай валюты і дзяржаве становіцца цяжэй выплочваць свае даўгі», – зазначае Леанід Злотнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў