Суботнікі – «прыгоннае права» ці грамадская ініцыятыва?


{movie}Суботнікі – «прыгоннае права» ці грамадская ініцыятыва?|left|7157{/movie}Жыхары аднаго з дамоў па менскай вуліцы Аладавых заўважылі незвычайную абвестку пра суботнік. У ёй сярод іншага гаварылася, што ад суботніку можна… адкупіцца! І атрымаць «выходны» за Br 50 тыс. Журналісты «Белсату» запыталі менчукоў: як вы ставіцеся да такой ініцыятывы і да самы́х суботнікаў?

«Я мяркую, што суботнік – усё ж такі патрэбная справа. Адкупляцца? Навошта! Я не лічу, што гэта так цяжка: выйсці раз на год ці два і прыбраць у сваёй краіне, у сталіцы», – лічыць мянчук. З ім пагаджаецца і жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Аладавых. «Я думаю, што нічога страшнага, калі ад кватэры заплоцяць Br 50 тыс. Я працую ў суботу і нядзелю, але калі трэба будзе заплаціць, то гэта нескладана», – падкрэсліла рэспандэнтка.

Ёсць, зрэшты, і незадаволеныя з прымусовых суботнікаў як са з’явы. «Калі чалавек не хоча, то навошта прымушаць?! Гэтая ініцыятыва мусіць зыходзіць ад чалавека», – мяркуе жыхарка Менску.

belsat.eu
https://youtu.be/GxxsTNRMjWg

Глядзі таксама
Каментары