Што зрабіць, каб чыноўнікі не кралі?


{movie}Што зрабціь, каб чыноўнікі не кралі?|left|6624{/movie}У свой час Аляксандр Лукашэнка набраў папулярнасці ды прыйшоў да ўлады дзякуючы гучным заклікам і абяцанням перамагчы карупцыю. Мінула 18 гадоў, але карупцыйныя скандалы, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, арышты чыноўнікаў любога ўзроўню не здзіўляюць беларусаў. Журналісты “Белсату” запыталіся ў жыхароў сталіцы, што трэба зрабіць, каб перамагчы карупцыю.

Частка апытаных прытрымліваецца меркавання, што чыноўнікаў за карупцыйныя злачынствы трэба караць больш жорстка, прагучала прапанова нават выкарыстоўваць смяротнае пакаранне.

“Чыноўнікі перастануць красці, калі будзе нармальная судовая сістэма. Калі гэтыя ўсе “хакейныя злодзеі”, што будуюць на нашыя грошы лядовыя палацы, гэтыя гультаі, што на нашыя грошы гуляюць на сваіх “Дажынках”, купляюць сабе “Мерседэсы”, Міколку залатыя пісталеты, будуць ведаць, што гэта небяспечна, і за гэта давядзецца несці адказнасць”, – упэўнены жыхар Менску.

“Насамрэч патрэбны кантроль “з нізоў”. Пакуль не ўвядуць нармальнае самакіраванне ў гарадах, як гэта было раней у Беларусі, пакуль улады не будзе адказваць перад народам, у тым ліку праз выбары, да таго часу яны будуць красці”, – мяркуе іншы рэспандэнт.

belsat.eu

Стужка навінаў