Украінская моладзь пацярпела ў аварыі ў Латвіі


Больш за 20 чалавек, сярод якіх пераважна маладыя ўкраінскія спартоўцы, атрымалі сур’ёзныя траўмы ў аварыі на латвійскай дарозе.

Аварыя адбылася непадалёк гораду Саласпілс (Salaspils) у цэнтральнай Латвіі.

Абодва кіроўцы (53-гадовы грамадзянін Украіны і 51-гадовы грамадзянін Польшчы) і 19 пасажыраў аўтобуса атрымалі даволі значныя траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь.{movie}Аварыя ўкраінскага аўтобуса ў Латвіі|right|6515{/movie}

Усе пасажыры аўтобуса былі ўкраінскімі грамадзянамі – гэта пераважна маладыя людзі ва ўзросце 14–17 гадоў, якія вярталіся ў Львоў пасля ўдзелу ў баявых спаборніцтвах па самба ў Таліне.

Аварыя адбылася пры павароце, у выніку аўтобус з’ехаў з дарогі і апынуўся за 10 м ад яе. Латвійская паліцыя паведамляе, што пакуль занадта рана казаць пра вінаватых у здарэнні.

belsat.eu

Стужка навінаў