Спікер Дзярждумы прыгразіў расейцам, якія ўцяклі, Магаданам


Сёння спікер Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што ўсіх расейскіх «рэлакантаў», якія жадаюць перамогі «кіеўскаму рэжыму», чакае Магадан.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вячаслаў Валодзін.
Фота: Duma.gov.ru

«Той, хто з’ехаў з краіны і здзейсніў подлыя ўчынкі, радаваўся стрэлам па тэрыторыі Расеі, жадаючы перамогі нацысцкаму крываваму кіеўскаму рэжыму, ён мусіць усведамляць, што тут яго не толькі не чакаюць. Але калі ён прыедзе сюды, Магадан яму забяспечаны», – выказаўся падчас паседжання Дзярждумы Расеі яе старшыня Вячаслаў Валодзін.

Таксама Валодзін дадаў, што Расеі гэтыя людзі не патрэбныя: «Нам яны не патрэбныя, яны мусяць гэта разумець. І мы, са свайго боку, мусім зрабіць усё неабходнае, каб такіх не было, няхай там сядзяць».

Гэткія заявы расейскі чыноўнік зрабіў на фоне абмеркавання пытання, датычнага расейскіх грамадзянаў, якія з’ехалі ў Ізраіль пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну і адтуль выказвалі падтрыманне ўкраінскаму народу.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў