11 кастрычніка пройдзе новы суд над Дашкевічам, якога не захацелі выпускаць з калоніі


Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем і былым лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, які павінен быў выйсці на волю яшчэ ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення.

Зміцер Дашкевіч. Крыніца: nashaniva / Twitter

Палітычнага зняволенага пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. І новы суд над ім адбудзецца паводле артыкулу 411 КК і пачнецца 11 кастрычніка ў Барысаве а 10:30, піша «Наша Ніва».

Змітру Дашкевічу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Hавiны
Палітвязню Змітру Дашкевічу, магчыма, адмовілі ў змене меры стрымання
2023.07.28 21:34

Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года яму прызначылі 1,5 года калоніі, а жонцы – 3 гады «хатняй хіміі».

9 кастрычніка падобны суд прайшоў у рэчыцкім судзе ў дачыненні Паліны Шарэнды-Панасюк. Яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Пракурор запатрабаваў для жанчыны адзін год зняволення. Суддзя Станіслаў Іванюценка роўна столькі і прызначыў. Гэта ўжо другі прысуд Паліне паводле артыкулу 411 КК.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў