Івонка Сурвілла пераабраная старшынёй Рады БНР


У Празе прайшла XXXI сесія Рады БНР, падчас якой было пераабранае кіраўніцтва арганізацыі.

Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org

87-гадовая Івонка Сурвілла пераабраная старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў. Яна займае гэтую пасаду з 1997 года.

Таксама быў пераабраны прэзідыум Рады БНР, у тым ліку першы заступнік старшыні Сяргей Навумчык, заступнік старшыні Мікалай Пачкаеў, сакратар Паліна Прысмакова і скарбнік Алеся Сёмуха.

Акрамя таго, у склад Рады БНР былі прынятыя чатыры новыя радныя: Людвіка Кардзіс (Літва), Цімафей Кахновіч (Украіна), Віталь Кошалеў (Канада) і Ірына Тоўсцік (Канада).

У сесіі прысутнічалі сябры Рады з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Эстоніі і Чэхіі.

Перад сесіяй была прынятая заява Рады БНР з віншаваннем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэннем пра ўзнагароджанне 14 беларускіх байцоў ва Украіне медалямі БНР за баявыя заслугі.

Каментар
Найстарэйшы ў свеце ўрад у выгнанні сваёй дзейнасцю напалохаў КДБ
2023.06.07 23:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў