Выхад газеты «Новы час» прыпынены: прыватная друкарня адмовілася яе друкаваць


Прыватная друкарня «Рол Прынт» больш не будзе друкаваць «Новага часу», паведамляе выданне.

У рэдакцыю прыйшоў ліст, згодна з якім «у сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзніклымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Рол Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа надаваць паслугі.

Газета «Новы час».
Фота: novychas / Facebook

Паведамляецца, што пасля атрымання ліста 27 ліпеня рэдакцыя спрабавала развязаць пытанне, каб не спыняць выхаду папяровай газеты, аднак беспаспяхова.

«На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць.

Будзем лічыць, што для нас гэтая сітуацыя – пераход на іншы ўзровень.

А яшчэ мы абавязкова вернемся, і вы зноў адчуеце пах свежай фарбы і ўбачыце знаёмы лагатып, калі адчыніце паштовую скрыню. Мы абавязкова сустрэнемся ў новай Беларусі», – пракаментавалі спыненне друку ў выданні.

«Новы час» застаецца ў інтэрнэце, напрыклад, у выглядзе сайту novychas.by. Таксама можна падпісвайцца на выданне ў сацыяльных сетках:

  • facebook.com/novychas
  • vk.com/novy_cas
  • ok.ru/group/56208875782167
  • t.me/novychas
  • instagram.com/novychas

На пачатку чэрвеня «Белпошта» выключыла газету «Новы час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе, пасля чаго журналісты вырашылі дастаўляць газету сваймі сіламі.

Нагадаем, што 5 жніўня ў сябе дома быў затрыманы фатограф «Новага часу» Дзмітрый Дзмітрыеў і арыштаваны на 15 содняў за «непадпарадкаванне».

Артыкулы
Медыйныя эксперты: Спробы ўладаў знішчыць свабоду слова – марныя
2021.06.17 14:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў