МУС запрашае беларусаў вярнуцца і адсядзець за «экстрэмісцкую дзейнасць», каб не страціць грамадзянства


Начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун пракаментаваў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры новыя палажэнні Закону аб грамадзянстве. Паводле новаўвядзенняў, грамадзяне Беларусі, асуджаныя за «экстрэмісцкую» дзейнасць, могуць вярнуцца ў краіну і адбыць прызначаны тэрмін пакарання, каб не страціць грамадзянства. 

Пашпарт грамадзяніна Беларусі.
Фота: Белсат

Абноўлены закон аб грамадзянстве ўступае ў сілу з 11 ліпеня. Аляксей Бягун распавёў, пры якіх умовах улады змогуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, асуджаных за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або за прычыненне цяжкой шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

«Значыць, тут у першую чаргу, на што звяртаю ўвагу, што, па-першае, мусіць быць прысуд суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел такой асобы ў супрацьпраўнай дзейнасці, як на тэрыторыі Рэспублікі, так і за яе межамі ў дачыненні Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу. Ну а другі складнік – гэта, канешне, асоба мусіць ухіляцца ад выканання прысуду, вынесенага ў дачыненні яе судом Рэспублікі Беларусь, і быць за межамі Рэспублікі Беларусь», – патлумачыў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі.

Каб не страціць грамадзянства, можна вярнуцца і выканаць вырак суда.

«Таму такі складнік і такая неаб’ектыўная крытыка, што мы будзем ствараць выпадкі з’яўлення ў дзяржаве асобаў без грамадзянства. Але, па-першае, гэтыя асобы не на тэрыторыі нашай краіны. І па-другое, у іх заўсёды ёсць выбар: ці вярнуцца ў Рэспубліку Беларусь і выканаць вырак суда Рэспублікі Беларусь, адбыць у вызначаным парадку пакаранне, якое яна панесла за тыя злачынствы, здзейсненыя на тэрыторыі нашай краіны. Або заставацца за межамі краіны з усімі наступствамі, якія з гэтага выцякаюць. Тады які гэта грамадзянін Беларусі, калі ён фактычна ўхіляецца ад выканання законнага выраку суда», – сказаў Бягун.

Hавiны
Беларусаў з Картай паляка адпраўляюць на мяжы паразмаўляць з КГБ
2023.07.06 12:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў