Беларусаў з Картай паляка адпраўляюць на мяжы паразмаўляць з КГБ


Уладальнікаў Карты паляка прымушаюць пры праходжанні беларускай мяжы адмовіцца ад дакументу і адпраўляюць на размову з супрацоўнікамі КГБ, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Карта паляка. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Праваабаронцы тлумачаць, што ўладальніка Карты паляка лёгка выявіць па катэгорыі візы. Калі ёсць адзнака «мэта выдання 24», значыцца чалавек атрымаў візу на падставе Карты паляка.

«Вясна» паведамляе, што беларусаў, якія маюць такі дакумент, памежнікі адпраўляюць на размову з супрацоўнікамі КГБ, якія прапануюць «добраахвотна» адмовіцца ад дакументу, напісаўшы заяву на імя польскага консула проста на мяжы.

Калі чалавек адмаўляецца гэта рабіць – яму пагражаюць адміністрацыйным арыштам.

Праваабаронцам вядома пра дзясятак такіх выпадкаў на беларускай мяжы. Гэта – як мінімум.

Карта паляка – дакумент, які пацвярджае прыналежнасць асобы да польскага народу. Дакумент не прадугледжвае аўтаматычнага атрымання польскага грамадзянства і права бязвізавага перасячэння польскай мяжы. Закон аб Карце паляка быў прыняты ў Польшчы ў 2007 годзе.

Аб’ектыў
Карта паляка стала чорнай меткай для рэжыму Лукашэнкі
2023.05.04 22:35

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў