7 чалавек загінулі ў Харкаве ў выніку атакі беспілотнікаў. Дроны ўдарылі па АЗС


Увечары 9 лютага Расея атакавала Харкаў беспілотнікамі. У выніку выбухаў на аўтазапраўцы адбыўся буйны пажар, згарэлі 14 прыватных дамоў, загінулі 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, паведамляе кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

Наступствы атакі расейскіх войскаў на Харкаў, Украіна. 10 лютага 2024 года.
Фота: suspilnenews / Telegram

Пасля выбухаў на АЗС разлілося паліва, яно пацякло па вуліцы і дасягнула жылых дамоў. Загарэліся 14 будынкаў. Агульная плошча пажару склала 3700 квадратных метраў.

У выніку загінулі чацвёра дарослых і трое дзяцей 4 і 7 гадоў, а таксама немаўля.

Акрамя таго, увечары расейскія войскі атакавалі Адэскую вобласць. Там зафіксавалі тры групы беспілотнікаў. Цэллю была партовая інфраструктура, перадае агенцтва УНІАН. Вядома пра чатырох пацярпелых.

Паводле звестак Паветраных сілаў ЗСУ, у ноч на суботу Расея атакавала Украіну 31 беспілотнікам «Шагэд», знішчаныя 23 дроны ў Адэскай і Харкаўскай вобласцях.

Абноўлена
Кіеў, Мікалаеў, Львоўшчына. Расея ўчыніла масаваную паветраную атаку гарадоў Украіны
2024.02.07 09:23

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў