Вучняў менскай школы шпіталізавалі з кішачнай інфекцыяй


У сталічнай школе № 165 былі выяўленыя выпадкі вострай кішачнай інфекцыі, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Менская школа № 165 месціцца на праспекце Газеты «Звязда», 6.
Фота: Яндэкс

Дзеці, у якіх выявілі прыкметы інфекцыі, змешчаныя ў сталічную лякарню на дадатковае абследаванне. Канкрэтную колькасць шпіталізаваных дзяцей ведамства не ўказвае.

У самой школе праводзяцца санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы і эпідэмічнае расследаванне, падчас якіх ідзе ацэнка арганізацыі харчавання, у тым ліку ўмоваў прыгатавання і рэалізацыі страваў.

Для лабараторных даследаванняў узялі пробы гатовых страваў і вады. Персанал, які працаваў у школьнай сталоўцы, абследаваны на прадмет кішачнай групы інфекцыяў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў