VK заблакаваў старонкі незалежных беларускіх выданняў і суполку ПЦ «Вясна»


Расейская сацыяльная сетка «УКантакце» заблакавала старонкі выданняў «Зеркало», «Медиазона. Беларусь», каналу «Белсат» і суполку праваабарончага цэнтру «Вясна» на тэрыторыі Беларусі. 

Скрыншот: Белсат

Служба тэхнічнага падтрымання сацсеткі патлумачыла, што старонкі былі заблакаваныя «ў звязку з распаўсюдам інфармацыі, забароненай да распаўсюду, згодна з падпунктам 1.3 пункту 1 арт. 38 Закону аб сродках масавай інфармацыі».

Згодна з гэтым законам, забараняецца распаўсюджваць інфармацыю, «скіраваную на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці ці якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, у тым ліку якая прапагандуе ці падахвочвае да самагубства, іншай інфармацыі, распаўсюд якой можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам РБ».

Верагодна, блакаванне старонак «УКантакце» закранула паблікі і іншых незалежных медыяў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў