Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы далі за вывучэнне ролі жанчын на рынку працы


Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымала прафесарка з Гарварду Клод’я Гоўлдын. Шведская каралеўская акадэмія навук адзначыла яе за «паглыбленне ведаў пра ролю жанчын на рынку працы».

Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымала Клод’я Гоўлдын. Крыніца: The Nobel Prize / X.com

Лаўрэатка сёлетняй Нобэлеўскай прэміі ў эканоміцы Клод’я Гоўлдын «раскрыла асноўныя чыннікі, што вызначаюць гендарныя адрозненні на рынку працы». Яна ўпершыню падрыхтавала справаздачу пра прыбыткі жанчын і іхны ўдзел у рынку працы цягам стагоддзяў.

Як адзначае Нобэлеўскі камітэт, даследаванне дазваляе выявіць прычыны зменаў, а таксама асноўныя крыніцы гендарнага разрыву, што захоўваецца.

«Разуменне ролі жанчын у працы важнае для грамадства. Дзякуючы наватарскаму даследаванню мы цяпер ведаем значна больш пра тое, якія чыннікі ляжаць у аснове гэтай з’явы і якія барʼеры, імаверна, давядзецца пераадольваць у будучыні», – заявіў старшыня камітэту ўзнагароджання ў галіне эканамічных навук Якаб Свэнсан.

Клод’і Гоўлдын 77 гадоў. Яна прафесарка Гарвардскага ўніверсітэту.

Грашовы складнік прэміі – 11 млн шведскіх кронаў (каля $ 1 млн).

Агляд
Хто такая Наргес Магамадзі, якой далі Нобэлеўскую прэмію міру? І чаму не далі Ціханоўскай
2023.10.06 19:40

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў