Абвешчаны шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця


Журы літаратурнай прэміі Ежы Гедройця вызначыла шасцярых намінантаў на ўзнагароду, якія ўвайшлі ў кароткі спіс. Пералік прозвішчаў з’явіўся на старонцы прэміі ў «Фэйсбуку».

Вызначаны шорт-ліст прэміі Гедройця. Выява: прэмія Гедройця/Facebook

«Прэмія Ежы Гедройця хуткаю хадою набліжаецца да фіналу! Журы правяло фундаментальную працу, каб абраць з пятнаццаці моцных намінантаў шасцярых, якія ўвайшлі ў кароткі спіс», – гаворыцца ў паведамленні ў «Фэйсбуку».

У шорт-ліст ХІІ сезону літаратурнай прэміі ўвайшлі:

  1. Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
  2. Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Менск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
  3. Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
  4. Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Менск: Янушкевіч, 2022)
  5. Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Менск: Р. Цымбераў, 2022)
  6. Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)
Інтэрв’ю
«Нашая літаратура захаваецца, бо нават у турмах пішуць, і часам больш плённа». Гутарка з Таццянай Нядбай
2022.11.20 19:23

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця была заснаваная 28 снежня 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папяровым або электронным варыянтах у папярэднім годзе адносна часу прысуджэння прэміі ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця.

Каментар
Андрэй Янушкевіч: «Кнігі, якія выдаюцца ў эміграцыі, працуюць на нашае вяртанне ў Беларусь»
2023.10.01 16:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў