На Венецыянскім фестывалі ўзнагароду атрымаў фільм пра мігранцкі крызіс на беларускай мяжы


Спецыяльны прыз на 80-м Венецыянскі міжнародным кінафестывалі журы прысудзіла стужцы «Зялёная мяжа». Мастацкі фільм прысвечаны мігранцкаму крызісу 2021 году, які быў арганізаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Зялёная мяжа» – стужка польскай рэжысёркі Агнешкі Голянд. Як гаворыцца ў сінопсісе, фільм распавядае пра тое, як мігранты з Блізкага Усходу і Афрыкі, якія імкнуцца трапіць у ЕЗ, «апынуліся ў пастцы геапалітычнага крызісу, цынічна справакаванага беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам».

У стужцы пераплятаюцца гісторыі сям’і мігрантаў з Сірыі, настаўніцы з Афганістану, польскага памежніка і польскай актывісткі.

«Зялёная мяжа» расплюшчвае нам вочы, звяртаецца да сэрца і прымушае нас задумацца аб маральным выбары, які кожны дзень даводзіцца рабіць звычайным людзям», – адзначаецца ў апісанні стужкі на сайце кінафестывалю.

Hавiны
Мігранты штурмавалі польскую мяжу са стрэльбай, на літоўскай – зрэзалі слупы з відэакамерамі
2023.08.23 14:11

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў