Беларусы працягваюць выходзіць. У Варшаве і Вільні адбыліся маршы з нагоды выбараў-2020


У трэцюю гадавіну масавых пратэстаў у Беларусі, якія змянілі лёсы сотні тысяч беларусаў, па ўсім свеце прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Нашыя фотакарэспандэнты пабывалі ў сталіцах Літвы і Польшчы і паглядзелі, як гэты дзень адзначылі беларусы.

У Вільні беларусы сабраліся на Марш годнасці з нагоды трэцяй гадавіны выбараў у Беларусі, каб прайсціся разам ад Катэдральнай плошчы да амбасады Беларусі. Вільня, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступае з прамовай на Катэдральнай плошчы ў Вільні, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Дзеці глядзяць на фотаздымкі палітычных зняволеных у Беларусі. Вільня, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Калона беларусаў з дзвюма вялікімі сцягамі Літвы і Беларусі ідуць маршам да амбасады Беларусі ў Вільні, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларусы падчас міжнароднай акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Вільне, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Калона беларусаў з дзвюма вялікімі сцягамі Літвы і Беларусі ідуць маршам да амбасады Беларусі ў Вільні, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларусы падчас міжнароднай акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Вільне, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Жанчына фатаграфуе калону на акцыі салідарнасці ў Вільне, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Мужчына ўскладае кветкі ля партрэтаў загінулых беларусаў падчас акцыі ў Вільне, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Людзі вешаюць бел-чырвона-белыя стужкі на агароджу ля беларускай амбасады на акцыі ў Вільне, Літва. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларусы Варшавы ідуць маршам ад Кафедральнай базілікі святых Міхаіла і Фларыяна да Кракаўскага прадмесця. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
У Варшаве на акцыі ў гадавіну фальсіфікацыі выбараў сабраліся больш за 1000 чалавек. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Калона беларусаў ідзе з бел-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры Варшавы, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларус трымае бел-чырвона-белы сцяг падчас маршу саідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларусы Варшавы сабраліся на марш салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў трэцюю гадавіну выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Беларусы Варшавы сабраліся на марш салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў трэцюю гадавіну выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат
Павел Латушка прамаўляе на акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў трэцюю гадавіну выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў