Менская рэгіянальная мытня забрала на экспертызу наклад кнігі Альгерда Бахарэвіча


Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла пра затрыманне выхаду ў продаж вядомага раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».
Фота: januskevic.books / Facebook

Чытачы павінны былі пабачыць кнігу ўжо днямі, аднак учора, 8 красавіка, на Менскай рэгіянальнай мытні наклад забралі на экспертызу.

«Што там будуць правяраць, нам невядома. Чакаем вынікаў, максімальна экспертыза можа працягвацца да 6 траўня», – паведамляе выдавецтва.

Альгерд Бахарэвіч у снежні 2020 года быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў