Вялікая Брытанія ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Расеі


Вялікая Брытанія забараніла экспарт у Расею авіяцыйнай і касмічнай прадукцыі і тэхналогіяў праз расейскае ўварванне ва Украіну. Пра гэта паведамляе Reuters.

Акрамя забароны на экспарт авіяцыйнай і касмічнай прадукцыі і тэхналогіяў, урад уводзіць крымінальную адказнасць за палёт і пасадку на тэрыторыі Брытаніі самалётаў, звязаных з Расеяй.

Забарона ўключае ў сябе ўсе самалёты, якія належаць, эксплуатуюцца або зафрахтаваныя фізічнай ці юрыдычнай асобай, звязанай з Расеяй. Брытанія будзе затрымліваць любыя такія самалёты.

«Забарона самалётаў пад расейскім сцягам у Вялікай Брытаніі і прызнанне іх прысутнасці крымінальным злачынствам прычыніць вялікі эканамічны боль Расеі і тым, хто набліжаны да Крамля», – сказала міністарка замежных справаў Ліз Трас.

Аналітыка
Чаму Украіна ваюе адна, і чым ёй дапамагае Захад?
2022.02.26 21:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў