Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў будзе весці курсы беларускай гісторыі ў Беластоку


Мерапрыемствы па гісторыі Беларусі разам з пісьменнікам будуць адбывацца ў хабе «Новая Зямля» у Беластоку. Яны разлічаны на падлеткаў ад 12 гадоў, але курсы могуць наведваць усе жадаючыя.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Фота: orshatut.by

«Першы занятак адбудзецца 12 студзеня. Гасцей чакае гістарычнае падарожжа «Адкуль наш род» з Уладзімерам Арловым. Для пачатку перыядычнасць – адзін раз на два тыдні. Надалей будзем імкнуцца зрабіць часцей», – расказалі «Белсату» у «Новай Зямлі».

У беларускай прасторы распавялі, як з’явілася такія ідэя.

«Некаторыя бацькі казалі, што для падлеткаў няма нічога ў Беластоку цікавага беларускага. Таксама гэта альтэрнатыва таму, што навязваюць лукашысты. Наш адказ – нацыянальная адукацыя. Вырашылі пачаць з гісторыі», – кажуць у хабе.

Адкрыццё хабу для беларусаў «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 3 снежня 2022 года.
Фота: «Белсат»

Кожны занятак разлічаны на 1,5 гадзіны. Тэма наступнага ўроку, які адбудзецца 26 студзеня – «Гадавіна паўстання Каліноўскага».

Апошнія 30 хвілін заняткаў удзельнікаў чакае праверка ведаў за ўрок у выглядзе віктарыны з розыгрышам прызоў. На першым уроку Уладзімер Арлоў разыграе тры свае кнігі.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў