Два беларусы пацярпелі ў выніку атакі «Хамасу» на Ізраіль. Адзін – пры смерці


Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла, што пасля нападу баевікоў на Ізраіль у амбасаду ў Тэль-Авіве звярнуліся 30 суайчыннікаў. Два грамадзяніны – жанчына і ейны сын – пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Адзін з параненых (міністэрства не ўдакладніла, хто) – у надзвычай цяжкім стане.

Запуск ракеты з тэрыторыі сектару Газа па Ізраілі. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ahmed Zakot / Zuma Press / Forum

Два грамадзяніны Беларусі пацярпелі ў выніку ракетнага абстрэлу гораду Ашкелён. Гэта жанчына і ейны сын.

«Абодва пацярпелыя цяпер шпіталізаваныя, ім надаецца неабходная медычная дапамога, стан аднаго з іх ацэньваецца як крайне цяжкі. Амбасада кантактуе з медычнай установаю і з роднымі пацярпелых», – паведамляецца ў Telegram-канале МЗС.

Ведамства не ўдакладняе, хто пры смерці, маці ці сын.

У міністэрстве заклікалі ўсіх беларусаў, якія цяпер у Ізраілі, падпарадкоўвацца ўказанням мясцовых уладаў і службаў тылу. Пасля пачатку абстрэлаў 30 грамадзянаў Беларусі звярнуліся ў амбасаду ў Тэль-Авіве.

Таксама ў МЗС заявілі аб недапушчальнасці атак на цывільных і адзначылі, што «шакаваныя інфармацыяй аб колькасці загінулых і параненых у першыя содні канфлікту».

Hавiны
«Мы пачынаем доўгую і цяжкую вайну». Ізраіль рыхтуецца да наземнай аперацыі ў Газе
2023.10.08 09:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў