У Менску плануюць «мінімум утрая» павялічыць колькасць камераў відэаназірання


У Менгарвыканкаме абмеркавалі пашырэнне гарадской сеткі камераў відэаназірання. Чыноўнікі і міліцыянты плануюць павялічыць іхную колькасць мінімум утрая, паведамляе Telegram-канал «Милиция Минска».

Камеры назірання каля стэлы Менск – Горад-герой. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў, кіраўнік менскага ГУУС Міхаіл Грыб і «іншыя зацікаўленыя» асобы.

Яны абмяркоўвалі выкананне планаў, пра якія казалі на мінулай нарадзе, прысвечанай гарадской сістэме відэаназірання, што адбылася ў сёлетнім красавіку.

«Прадстаўнікі арганізацыяў паведамілі аб праблемах, з якімі сутыкнуліся пры рэалізацыі плана, пасля чаго разам былі вызначаныя шляхі развязання», – гаворыцца ў допісе Telegram-канал «Милиция Минска».

Што гэта за праблемы, не ўдакладняецца.

Найперш цяперашнія ўлады рыхтуюцца да таго, каб абсталяваць відэакамерамі ўсе ўчасткі для галасавання выбарчай кампаніі ў наступным годзе, што «дапаможа забяспечыць ейную празрыстасць і бяспеку грамадзянаў».

А пасля плануюць мінімум утрая павялічыць колькасць камераў, улучаных у Рэспубліканскую сістэму відэаманіторынгу. Як хутка гэта здарыцца, пакуль не вядома.

Сістэма відэаманіторынгу, што выкарыстоўваецца ў Беларусі, называецца «Kipod», яе распрацавала кампанія «Synesis». З ейнай дапамогаю ідэнтыфікуюць удзельнікаў пратэсных акцыяў.

Hавiны
Распрацоўнікі расказалі, як працуе сістэма сачэння «Kipod», якой карыстаюцца беларускія сілавікі
2022.08.16 10:59

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў