За малюнкі ў партыйным часопісе вынеслі папярэджанне БСДП (Грамада)


Бо не паважаюць дзяржаўную сімволіку. Магчыма, аўтар малюнкаў – Цэслер.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) паведаміла 8 чэрвеня, што атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі. Падставай было размяшчэнне ў часопісе БСДП «Пазіцыя» выяваў, якія назвалі «абразлівымі выявамі дзяржаўнага сцяга і дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь». Выявы, паводле міністэрства, сведчаць аб непавазе партыі да дзяржаўнай сімволікі і «прапагандуюць негатыўнае стаўленне» да яе.

Да 11 чэрвеня партыя мусіць прыняць захады ў ліквідацыі парушэнняў заканадаўства і праінфармаваць пра гэта міністэрства. Партыя можа абскардзіць папярэджанне праз Вярхоўны суд. У выпадку невыканання міністэрства можа прыпыніць дзейнасць партыі, а тое і ліквідаваць яе.

Што гэта былі за выявы, партыя не паведамляе. У апошнім на сёння нумары часопісу на старонцы 2 ёсць 12 выяваў, з якіх шэсць звязаныя з дзяржаўнай сімволікай, і з тых шасці чатыры – работы Ўладзіміра Цэслера (яшчэ адна выява нагадвае работу Цэслера, адна – ад ананімнага мастака).

Уладзімір Цэслер – вядомы беларускі дызайнер, які ў апошні час робіць шмат палітычных калажаў і публікуе іх у Instagram. Летась Цэслер увайшоў у Каардынацыйную раду, але быў вымушаны з’ехаць з краіны.

Hавiны
Цэслеру – 70. Чаму вядомы дызайнер з’ехаў з Беларусі і не верыць у хуткія перамены
2021.04.30 14:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў