Уначы 8 студзеня каля Цэнтральнага РУУС у Менску быў чутны выбух. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.
Паводле яго, а палове пятай раніцы жыхары бліжэйшых дамоў па вуліцы Арлоўскай у Менску чулі моцны выбух з боку Цэнтральнага РУУС.
Адзначаецца, што меркаваны падазраваны, які мог здзейсніць выбух, схаваўся ў напрамку прыватнага сектара па вуліцы Шчадрына.
Цяпер будынак РУУС ачэплены, міліцыянты апытваюць мясцовых жыхароў і шукаюць камеры відэаназірання ў прыватным сектары.
Нагадаем, што ў 2020 годзе ў Цэнтральны РУУС перад смерцю дастаўлялі жыхара плошчы Пераменаў Рамана Бандарэнку.
МГ belsat.eu