У Менскай вобласці распачынаецца ацяпляльны сезон


ЖКГ Менскай вобласці абвесціла пра пачатак ацяпляльнага сезону, піша БелТА. Адпаведнае рашэнне было прынятае Менскім аблвыканкамам 6 кастрычніка.

Батарея, отопление, коммунальные услуги, коммуналка, варежки, перчатки
Рукавіцы сохнуць на батарэі ў доме. Менск, Беларусь. 2 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

У першую чаргу ацяпленне будзе ўключанае ў аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры – школах, дзіцячых садках, лякарнях. Пазней цяпло прыйдзе і ў жылы сектар – калі цягам трох дзён сярэдняя тэмпература паветра пратрымаецца не вышэй за +8°С.

Міністэрства энергетыкі Беларусі адзначала, што раней ацяпляльны сезон распачынаўся ў кастрычніку ў 2020 годзе. У 2021 і 2022 гадах ацяпленне ўключалі ўжо ў верасні.

Каментар
«Гэта наша новая рэальнасць». Што адбываецца з надвор’ем у Беларусі?
2023.09.10 13:43

Папярэдні ацяпляльны сезон у Беларусі пачаўся 20 верасня 2022 года, скончыўся 17 красавіка 2023 года, і такім чынам доўжыўся амаль 7 месяцаў.

Сёлета верасень выдаўся вельмі гарачым. Шмат у якіх раёнах Беларусі былі пабітыя тэмпературныя рэкорды за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем.

Hавiны
На выходных у Беларусі ўжо можа выпасці першы снег
2023.10.05 14:54

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў