Аляксандр Мілінкевіч прызначаны пазаштатным дарадцам Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі


У Святланы Ціханоўскай з’явіўся пазаштатны дарадца ў пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Ім стаў палітык, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандр Мілінкевіч і Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Аляксандр Мілінкевіч будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў – узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды была.

Аляксандр Мілінкевіч – беларускі палітычны, грамадскі дзеяч, кандыдат фізічна-матэматычных навук. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні ў сям’і заслужанага настаўніка БССР. Дзед і прадзед Мілінкевіча ўдзельнічалі ў паўстанні 1863–1864 гадоў і былі за гэта рэпрэсаваныя. Дзед таксама быў актывістам беларускага руху на Гарадзеншчыне ў 1920-я гады.

Мілінкевіч скончыў фізічна-матэматычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага ўніверсітэту, працаваў настаўнікам, навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук Беларусі, ва ўніверсітэце ім.Я.Купалы ў Горадні. Падчас распаду СССР быў намеснікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму.

Балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Рады БНР у гонар 100-годдзя БНР.

Абноўлена
Ціханоўская ў Бундэстагу: Еўрапейскі выбар Беларусі – альтэрнатыва «русскому миру»
2023.04.25 21:23

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў