Колішняга прэс-сакратара Купалаўскага тэатру, імаверна, абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве


Сукамернікі колішняга прэс-сакратара Купалаўскага тэатру Мікалая Зайца паведамілі, што яго дапытвалі паводле справы аб здрадзе дзяржаве. Імаверна, менавіта ў гэтым злачынстве мужчыну абвінавачваюць, піша выданне «Зеркало». Такім чынам, Зайцу можа пагражаць ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Мікалай Заяц.
Фота: linkedin.com

Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатру Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка, у ягонай кватэры зладзілі ператрус. Спачатку мужчыне прызначылі 12 содняў арышту, а потым яшчэ 14.

Сукамернікі Зайца, якія выйшлі на волю, паведамілі, што яго дапытвалі паводле справы аб здрадзе дзяржаве. Імаверна, менавіта такое абвінавачванне выставілі мужчыну. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, – 15 гадоў калоніі.

Мікалай Заяц працаваў у Тэатры імя Янкі Купалы з 2020 года і не сышоў адтуль на знак пратэсту разам з артыстамі. Мужчыну звольнілі ў сакавіку 2021-га, калі знайшлі яму замену.

Hавiны
У Менску затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатру
2023.03.13 15:06

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў