Лукашэнка так і не заўважыў смерці першага кіраўніка незалежнай Беларусі


7 траўня ў Менску развіталіся з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, які кіраваў Беларуссю ў 1991-1994 гадах і пры якім наша краіна здабыла сваю незалежнасць ад СССР. Але Аляксандр Лукашэнка, які прэтэндуе быць ягоным пераемнікам, гэтага так і не заўважыў.

Станіслаў Шушкевіч. Крыніца: nv-online.info

Пра смерць Станіслава Шушкевіча стала вядома 4 траўня. У той жа дзень свае спачуванні родным палітыка выказала лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская:

«Сёння ноччу памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным і блізкім Станіслава Станіслававіча. Гэта вялікая страта для яго сям’і і для ўсёй нашай краіны. Шушкевіч стаў адным з айцоў беларускай незалежнасці – ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету паспрыяў наданню Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта Шушкевіч 25 жніўня 1991 года ў прамой трансляцыі павіншаваў беларусаў з абвяшчэннем незалежнасці. Але Станіслаў Шушкевіч быў не проста першым кіраўніком Беларусі. Ён вядомы вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, былы прарэктар Менскага радыётэхнічнага інстытуту і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту», – адзначыла яна.

Артыкулы
За што беларусы мусяць быць удзячныя Станіславу Шушкевічу
2022.05.04 17:53

Паводле яе, «калі скончыцца акупацыя Беларусі, калі мір, закон і суверэнітэт вернуцца ў Беларусь, у беларускіх гарадах абавязкова з’явяцца вуліцы і помнікі Станіславу Шушкевічу – чалавеку, чый шлях да вольнай, мірнай і незалежнай Беларусі мы працягваем дзень за днём».

Між тым Аляксандр Лукашэнка за гэты час так і не выказаў спачуванняў і нават не пракаментаваў смерць першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

У 2020 годзе, калі памёр першы прэм’ер незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч, спачуванні былі выказаныя ў той самы дзень.

Hавiны
«Тварыў незалежнасць». Арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў Шушкевічу за захаванне правоў чалавека
2022.05.07 14:56

ПС belsat.eu

Стужка навінаў