Курс долара пабіў гадавы максімум


На гандляваннях 7 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара працягнуў рост і падняўся вышэй за гадавы максімум. Увагу на гэта звяртаюць BANKI24.by.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Долар у Беларусі падаражэў на 1,61 %, да 2,9735 рубля.

А вось расейскі рубель патаннеў на 1,16 %, да 3,6070 беларускага рубля за 100 расейскіх. Гэта без двух тыдняў гадавы мінімум.

Угодаў з еўра не было другі гандаль запар.

Рост курсу долара ў Беларусі адбываецца ўслед за аналагічнымі працэсамі ў Расеі. Там долар падаражэў да 83 расейскіх рублёў, а еўра – да 91.

Каментар
Рубель стабільны, але давер тут ні пры чым. За што і наколькі моцна трымаецца беларуская валюта?
2023.04.04 15:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў