Украіна хоча блакаваць тэле- і радыёсігналы з Беларусі і Расеі


Кабінет міністраў Украіны выдзеліць 152 млн грыўняў з рэзервовага бюджэтнага фонду на сістэму, якая «будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў прыгранічных вобласцях». Пра гэта паведамляе «Эканамічная праўда» са спасылкай на рашэнне ўрада.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. У рамках рабочай паездкі ў Чаркаскую вобласць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Галоўны цэнтр падрыхтоўкі асабовага складу Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя генерал-маёра Ігара Момата, размешчаны ў вёсцы Аршанец. 20 кастрычніка 2021 года.
Фота: president.gov.ua / Facebook

У абгрунтаванні для вылучэння сродкаў гаворыцца, што яны патрэбныя для «разгортвання сеткі блакавання антыўкраінскага тэлерадыёвяшчання ў памежных раёнах Украіны з ужываннем комплексаў выбарачнага блакавання сігналаў радыёэлектронных (тэлевізійных) сродкаў».

Такім чынам павінны зʼявіцца комплексы, якія блакуюць тэле- і радыёсігналы з Расеі, Беларусі і Прыднястроўя. Усяго комплексы зʼявяцца ў 45 лакацыях у Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Адэскай вобласцях Украіны.

Комплексы павінны быць устаноўлены 1 мая 2024 года.

Тым часам беларуская прапаганда спрабуе працаваць не толькі ў тэле- і радыёэфіры. У сакавіку 2023 года каля закрытых памежных пунктаў пропуску з Украінай зʼявіліся білборды з надпісам на ўкраінскай мове «Ми допоможемо Україні знайти справжніх окупантів» (Мы дапаможам Украіне знайсці сапраўдных акупантаў». Аўтары плакатаў лічаць «сапраўднымі акупантамі» Злучаныя Штаты Амерыкі. Таксама на мяжы зʼявіліся плакаты «Беларусь памятае» з архіўнымі здымкамі часоў Другой сусветнай вайны.

Hавiны
Лукашэнкаўская прапаганда адказала ўкраінцам на білборды пра акупантаў і «Валеру ў лесе»
2023.03.12 18:42

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў