Удзел трох беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе пад пытальнікам, у іх выявілі каронавірус


Беларускія спартоўкі па лыжных гонках Анастасія Кірылава і Ганна Каралёва, якія рыхтаваліся да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Пекіне, здалі станоўчы тэст на каронавірус. Раней у лыжніка Аляксандра Воранава таксама выявілі каронавірус. Паводле правілаў, прымаць удзел у спаборніцтвах спартоўцы не змогуць, піша прэсавая служба НАК.

Дэлегацыя Беларусі прымае ўдзел у цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне. 4 лютага 2022 года.
Фота: Валерый Шарифулин / ТАСС / Forum

У беларускіх лыжніц Анастасіі Кірылавай і Ганны Каралёвай тэсты на каронавірус апынуліся станоўчымі. Іх удзел у спаборніцтвах застаецца пад пытальнікам.

«На сённяшні дзень клінічныя сімптомы і змены ў аналізах крыві ліквідаваныя. Лыжніцы пачуваюць сябе добра, для прыняцця рашэння па далейшым удзеле ў галоўных стартах неабходна здаць некалькі адмоўных ПЦР-тэстаў запар, далей трэба запоўніць спецыяльныя формы аб стане здароўя спартовак, пасля чаго аргкамітэт Гульняў прыме рашэнне аб неабходнасці запыту дадатковай інфармацыі (аналізу крыві на антыцелы, агульнаклінічных аналізаў), пасля чаго будзе вынесена рашэнне аб удзеле Кірылавай і Кавалёвай у Гульнях», – кажа дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная.

Ірына Маляваная таксама распавяла, што пакуль удзельнічаць у спаборніцтвах не можа Аляксандр Воранаў.

«Ён атрымаў тры станоўчыя тэсты на COVID-19 у Пекіне і ўжо ізаляваны ў спецыяльны гатэль. Удзел у спаборніцтвах, згодна з кавід-пратаколам Гульняў, прыняць ён, пакуль, не зможа», – кажа дырэктарка ўстановы.

У Пекін на Алімпіяду прыбылі чатыры беларускія лыжнікі. Пакуль рыхтуецца да выступу толькі Ягор Шпунтаў.

Hавiны
На Алімпіядзе ў Пекіне беларуская гарналыжніца з Расеі перадумала выходзіць на старт
2022.02.07 16:46

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў