Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла пра пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі. Пад абмежавальныя захады трапілі 8 асобаў і 11 арганізацыяў. Сярод іх – бізнесоўцы Аляксандр Шакуцін і Павел Тапузідыс ды кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: wirestock / Freepik
Як растлумачылі ў Мінфіне ЗША, новыя санкцыі мусяць «узмацніць ціск на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі за жорсткае задушэнне дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці і за суўдзел у неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны». Новыя фігуранты санкцыйнага пераліку падзеленыя на некалькі групаў.
«Гаманцы Лукашэнкі»
- бізнесовец Аляксандр Шакуцін;
- кіроўная кампанія ягонага холдынгу «Амкадор»;
- канцэрн «Белляспаперпрам»;
- кіроўная кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»;
- рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс»;
- кіраўнік «Белмытсэрвісу» Вадзім Бабарыкін;
- ААТ «Тытунь-Інвест»;
- уладальнік «Тытунь-Інвест» Павел Тапузідыс;
- дырэктар «Тытунь-Інвест» Віктар Пятровіч.
Абаронны сектар Беларусі
- ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава – кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА»;
- гендырэктар «БелОМА» Аляксандр Мароз;
- ААТ «Зеніт-БелОМА»;
- дырэктар ААТ «Зеніт-БелОМА» Мікалай Гайчук;
- НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА»;
- дырэктар НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА» Аляксей Шкадарэвіч.
Падтрыманне вайны Расеі супраць Украіны
- ААТ «АЛЕВКУРП»;
- холдынг «Планар»;
- кіроўная кампанія холдынгу «Гарызонт»;
Суўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей
- кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Уся маёмасць і долі ва ўласнасці ў ЗША новых фігурантаў пераліку будзе заблакаваная. Супраца з імі, у тым ліку фінансавая, забароненая і пагражае другаснымі санкцыямі.
Агляд
Дыягназ беларускай эканомікі: як рэжым навучыўся існаваць ва ўмовах санкцыяў
2023.12.03 07:20
Сцяпан Кубік belsat.eu