Уладзіслаў Бохан: Пранк павінен быў «падарваць дупы»


Адразу некалькі расейскіх школаў адгукнуліся на заклік пранкера Уладзіслава Бохана павіншаваць Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Праўда, у руках яны трымалі раздрукаваны партрэт не Пуціна, а Сцяпана Бандэры. Сам пранкер лічыць гэта чарговым доказам адсутнасці крытычнага мыслення ў сістэме адукацыі, пра што ён апавёў у жывым эфіры «Белсату».

Цалкам размову глядзіце тут:

«Я бачыў відэа, дзе нехта паказваў фотаздымкі Бандэры. Казалі, што гэта Пуцін. І я вырашыў праверыць, а што, калі даць гэта адукаванаму чалавеку, настаўніку. Я загадзя ведаў, што гэта спрацуе. Досвед у мяне ўжо такі ёсць, – зазначае Уладзіслаў Бохан пра задуму пранку і дадае, што той меўся «падарваць дупы» ў Расеі. – А без расейскага газу гэтае полымя можна выкарыстоўваць як геатэрмальныя крыніцы энергіі ды ратаваць Еўропу».

Пранкер упэўнены, што расейская сістэма адукацыі – гэта не пра крытычнае мысленне, але пра пазбаўленне чалавека суб’ектнасці і выпрацоўванне ў ім татальнага страху перад справаздачнасцю і адказнасцю за невыкананне загадаў зверху. Таму з прапагандыстамі параўноўваць такія выслугі настаўнікаў ён не бярэцца:

«Прапагандысты – гэта людзі, якія прадалі сваё сумленне за грошы, але яны ўсё разумеюць. Мне здаецца, гэтыя людзі, той жа Мукавозчык – даволі кемлівы чалавек, каб усё зразумець, але гэта той выпадак, калі сумленне прададзенае».

Здымак вокладкі: Уладзік Бохан / Telegram

Марыя Голдстэйн belsat.eu

Стужка навінаў