Нобэлеўскі камітэт 5 кастрычніка абвясціў лаўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Ім стаў нарвежскі пісьменнік Юн Фосэ.
Прэмія прысуджаная «за ягоныя наватарскія п’есы і прозу, што даюць голас невымоўнаму».
Юн Фосэ нарадзіўся ў 1959 годзе. Ледзь не загінуў у сем гадоў, што істотна паўплывала на ягоную творчасць у дарослым жыцці. Ягоны дэбютны раман быў апублікаваны ў 1983 годзе на нюнорску, адным з двух пісьмовых стандартаў нарвежскае мовы.
Фосэ ўжо быў лаўрэатам шмат якіх літаратурных прэміяў розных еўрапейскіх краінаў.
У 2003 годзе яму прысудзілі званне кавалера Нацыянальнага ордэну за заслугі перад Францыяй, а ў 2011-м далі ганаровую рэзідэнцыю на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў цэнтры Осла.
Фосэ таксама заняў 83-е месца ў спісе 100 найлепшых геніяў паводле «The Daily Telegraph».
У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры атрымала беларуска Святлана Алексіевіч.
Якуб Хруст belsat.eu