Завод «БелДжы» плануе выпусціць 12 тысяч аўтамабіляў да канца года


Віцэ-прэм’ер Беларусі Пятро Пархомчык распавёў у эфіры тэлеканалу ОНТ, што з верасня аўтамабільны завод «БелДжы» пачынае працаваць на поўную магутнасць.

Фота: av.by

«Думаю, што ўсе спажыўцы, якія захочуць набыць легкавы аўтамабіль маркі «БелДжы», будуць задаволеныя. Плануем за астатнія месяцы вырабіць каля 12 тысяч аўтамабіляў. У прынцыпе, у грашовым выражэнні мы выйдзем на той жа аб’ём, які зрабілі летась. Калектыў працуе, своечасова атрымлівае заробак. Ну і асноўныя пытанні, я лічу, вырашаныя», – заявіў Пархомчык.

У пачатку жніўня паведамлялася, што завод не зможа выканаць вытворчых планаў і паўтарыць леташняга ўзроўню выпуску ў выніку праблемаў з пастаўкамі, звязанымі з санкцыямі, а ўжо ў канцы жніўня Пархомчык паведаміў, што заводу ўдалося развязаць амаль усе пытанні з кітайскімі партнёрамі.

«БелДжы» – беларуска-кітайскае супольнае прадпрыемства для зборкі кітайскіх легкавых аўтамабіляў маркі «Geely». Першапачаткова аўтамабілі планавалі збольшага прадаваць у Расеі.

Аналітыка
Прэм’ер Галоўчанка чакае зніжэння коштаў у Беларусі. Што можа азмрочыць ягоныя планы?
2022.09.05 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў