Паліва ў Беларусі зноў патаннее на адну капейку – дзясяты раз з пачатку года


Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў 5 траўня аб чарговым зніжэнні максімальных цэнаў на паліва: ад 9 траўня «АІ-29» будзе каштаваць 2,26 рубля, «АІ-95» – 2,36 рубля, «АІ-98» – 2,58 рубля, дызельнае паліва – 2,36 рубля.

Цэны на паліва пачалі зніжаць раз на тыдзень на 1 капейку з сакавіка. У 2022 годзе цэны падобным чынам цэны на паліва падвышалі: 18 разоў на дзве капейкі на тыдзень пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Але не ўсё ў беларускай эканоміцы таннее: інфляцыя запаволілася праз прымусовае рэгуляванне цэнаў, але не спынілася.

Hавiны
У Беларусі больш за 84 запраўкі маральна і тэхнічна састарэлі
2023.04.22 09:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў