У Беларусі +17 новых палітвязняў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» 5 красавіка дадаў у спіс палітвязняў 17 новых асуджаных.

Святкаванне Дня Волі ў Кракаве, Польшча. 25 сакавіка 2023 года.
Фота: Белсат

Палітвязнямі прызнаныя: Аляксей Ільінчык, Сяргей Тушынскі, Вячаслаў Аўчук, Дзмітрый Анчукоў, Віталь Рыжанскі, Уладзімір Турноў, Станіслаў Дзмітрук, Дзмітрый Макаркоў, Сяргей Кушнароў, Дзмітрый Лагун, Павел Дубаў, Ігар Шумілаў, Аляксандр Шарабейка, Дзмітрый Іваноў, Аляксей Азарка, Дзмітрый Герасімовіч, Вячаслаў Кобрын.

Пералічаныя асобы былі асуджаныя за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, за знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, пратэсныя надпісы.

На дзень 5 красавіка 2023 года ў Беларусі 1470 палітвязняў.

Каментар
Юрыст Павел Сапелка: Дзяржава настойліва стварае невыносныя ўмовы для палітвязняў
2023.03.31 07:30

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў