Рэдакцыя «Нашай гісторыі» аднаўляе выхад часопісу


Цяпер часопіс «Наша гісторыя» будзе выходзіць на электроннай платформе.

Наша гісторыя.
Фота: nn.by

«Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які ў пачатку гэтага года спынілі абставіны.

Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе», – адзначаецца ў заяве рэдакцыі.

Рэдакцыя заклікае аўтараў дасылаць артыкулы на электронны адрас historyja2018@gmail.com у № 41 адноўленага часопісу. Артыкулы прымаюцца як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Па жаданню аўтары могуць захоўваць ананімнасць, часопіс гатовы публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў.

Рэдакцыя «Нашай гісторыі» нагадвае, што 40 выпускаў часопісу ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў.

«Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу», – адзначаецца ў заяве.

Hавiны
Галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынька вызвалілі пад абавязанне аб яўцы
2021.07.21 18:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў