Міністэрства абароны плануе закупіць беспілотнікі на больш як мільён долараў


Міністэрства абароны Беларусі плануе закупіць беспілотнікі на больш як $ 1 млн. Тэндар з’явіўся 2 чэрвеня на сайце дзяржаўных закупаў.

Беспілотнік «Supercam».
Фота: supercam.aero

Беспілотнікі плануюць закупіць двух відаў БПЛА – «Supercam 350» (2 камплекты) і «Supercam 150» (1 камплект). На гэтыя апараты ведамства плануе выдаткаваць Br 3 132 702, або больш за $ 1 млн).

Пунктам пастаўкі ў Беларусі пазначаны цэнтр рыхтавання і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў у Бярозе Берасцейскай вобласці.

Тэндар. Скрыншот: goszakupki.by

Беспілотнікі «Supercam» – гэта выведныя дроны, якія вырабляюцца ў расейскім Іжэўску. Перавага такіх беспілотнікаў – у тым, што яны адносна танныя і маюць дастатковую далёкасць, каб пралятаць над цэлямі крылатых ракетаў. Таксама яны выкарыстоўваюцца Расеяй у вайне з Украінаю.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў