Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Нідэрланды, дзе сустрэнецца з каралём і выступіць у Гаазе


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 4 траўня распачаў візіт у Нідэрланды, паведамляе ягоны прэс-сакратар Сяргей Нікіфараў.

Уладзімір Зяленскі распачаў візіт у Нідэрланды.
Фота: ANP

На пачатку візіту адбыліся сустрэчы са спікерам сенату Янам Браўнам і кіраўніком палаты прадстаўнікоў Верай Бергкамп. Далей Зяленскі наведае Міжнародны крымінальны суд, дзе сустрэнецца са старшынём суду Пятром Хофманскі і сакратаром Асвальда Завала Агілерам.

Запланаваны выступ Зяленскага ў Гаазе і зварот да нідэрландскага грамадства і прадстаўнікоў міжнародных судовых інстытутаў.

Таксама прэзідэнт Украіны сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рютэ і ў трохбаковым фармаце з прэм’ер-міністрам Бельгіі Аляксандэрам дэ Кроо. Чакаецца таксама аўдыенцыя ў караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і візіт на базу ваенна-паветраных сілаў краіны.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў