Дальнабойніка з Беларусі зарэзалі ў Нідэрландах


Інцыдэнт здарыўся 21 кастрычніка на паркоўцы непадалёку ад гораду Брэда ў Нідэрландах. Адзін з кіроўцаў пабачыў чалавека, які ляжаў на стаянцы ў лужыне крыві. Выратаваць яго не ўдалося. Забіты – 25-гадовы кіроўца з Беларусі, піша omroepbrabant.nl.

Паркоўка, на якой знайшлі цела забітага беларуса.
Фота: omroepbrabant.nl

Як паведамляе выданне, напад на кіроўцу адбыўся ўвечары. Мужчына сканаў ад нажавога ранення. Паліцыя праводзіць расследаванне забойства, але злачынцу пакуль не знайшлі.

Ахвярай нажоўніка стаў 25-гадовы беларус. «Сям’я кіроўцы цяжкавіка ўжо паінфармаваная», – паведамілі ў паліцыі.

Паркоўка, на якой зарэзалі беларуса, знаходзіцца каля заправачнай станцыі па кірунку руху з Антвэрпэна ў Брэду. Гэта месца, дзе паркуецца шмат цяжкавікоў і начуе шмат кіроўцаў. У паліцыі ўдакладняюць, што ў той вечар на ахвяры была сіняя футболка і шэрыя шорты.

Hавiны
У ПАРЕ заклікалі ўлады Беларусі не расстрэльваць забойцы 3-гадовага сына
2023.10.21 11:45

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў