Рэйтынг свабоды прэсы ў Беларусі апусціўся ніжэй амаль за ўсіх суседзяў


Беларусь апусцілася ў рэйтынгу свабоды прэсы ніжэй за ўсіх краін-суседзяў, акрамя Расеі. Аб гэтым піша «DW Беларусь» са спасылкай на даследаванне арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Інфаграфіка: «DW Беларусь» / Telegram

3 траўня стала вядома, што за 2022 Беларусь апусцілася са 153 месца на 157-е ў Індэксе свабоды прэсы ад міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». Беларусь назвалі «самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы да ўварвання Расеі ва Украіну».

Беларусь таксама займае пятае месца ў свеце па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Чыста беларуская адметнасць – за кратамі шмат журналістак. «Рэпарцёры без межаў» адзначаюць, што палітычны рэжым у Беларусі дэманструе гатовасць саджаць жанчын у турму ў адказ на прыкметную ролю жанчын у пратэстах пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе, тым самым ставячы кропку ў былой практыцы патрыярхальнай паблажлівасці з боку ўладаў да жанчын.

Па стану на 3 траўня ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Сярод краінаў-суседзяў ніжэй Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы апусцілася толькі Расея – са 155 на 164 месца. Украіна ўзнялася на 79 пазіцыю са 106-й. Самае лепшае становішча са свабодай прэсы ў Літве – 7 месца.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў