З’явіўся каталог беларускага YouТube – Brama.online


Беларускі журналіст, колішні рэдактар парталу «Ultra-Music» Вячаслаў Радзівонаў запусціў каталог беларускіх відэа на YouТube – партал Brama.online. Там сабраныя і відэа беларусаў на ўсе магчымыя тэмы, і відэа замежных выданняў пра Беларусь.

Брама Анлайн
Каталог беларускіх відэа на YouТube.
Скрыншот: Brama.online

На YouТube працуюць магутныя алгарытмы падбору відэа, якія маюць спадабацца карыстальніку. Але яны не могуць адфільтраваць відэа, створаныя беларусамі або для беларусаў. Як гаворыцца ў апісанні сайту Brama.online, задача праекту – зрабіць каталог, які дапамога адшукаць беларускія відэа на розныя тэмы, бо YouТube не заўсёды падкажа, што ёсць менавіта беларускі канал на тэму, цікавую беларусу.

Цяпер сайт паказвае найсвяжэйшыя беларускія відэа, папулярныя ў апошнія содні і тыя, што набіраюць папулярнасць, а таксама новыя беларускія каналы, папулярныя каналы і тыя, што ў трэндзе. Каталог можа паказаць відэа пра адукацыю, гісторыю, грамадства, гумар, палітыку, спорт, тэхналогіі і іншыя тэмы.

Стваральнік сайту Вячаслаў Радзівонаў кажа, што гэта толькі першая версія, і ён мае шмат іншых задумаў. Пра тэхнічны бок праекту Радзівонаў расказаў на LinkedIn. На Facebook жа падзяліўся гісторыяй:

«Ідэя з’явілся даўно, падчас размовы ў адным з чацікаў. Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць.

Відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, шмат, але праз асаблівасці алгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць да зацікаўленага гледача. Так ствараецца заганнае кола для беларускіх аўтараў: мала гледачоў, не хапае магчымасцяў для развіцця, сканчаецца імпэт, мала гледачоў… У выніку каналы хутка закрываюцца».

У каментарах ён таксама паабяцаў, што неўзабаве на сайце з’явіцца агульны спіс каналаў, не разбіты на тэмы, і фільтр паводле мовы відэа.

Сачыць за развіццём праекту можна ў Twitter ці Telegram. Падказаць канал, які адсутнічае ў каталогу, можна тут. Падтрымаць праект ахвяраваннямі – тут.

«Белсат» на YouТube мае каналы «Белсат News», «Белсат Life», «Белсат History», «Белсат Music», расейскамоўны праект «Вот Так» і мноства іншых каналаў. Паўтара года таму мы рабілі агляд беларускага YouТube, тады мы сабралі вось што:

Аналітыка
Што глядзець на беларускім YouTube? Вялізны гід па каналах: ад навінаў і гутарак да катоў і гародаў
2022.07.23 07:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў