Чэрачня і Барысава запрасілі на УНС гасцямі. Права голасу ім не дадуць


Былы кандыдат на прэзідэнта і кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачэнь атрымаў запрашэнне на Усебеларускі народны сход у якасці госця. Пра гэта палітык паведаміў у сваім Facebook.

«Са словаў арганізатараў, гасцям права голасу не дадзенае», – напісаў Чэрачэнь.

Ён не дадаў, ці прыме гэткую прапанову.

Запрашэнне ў якасці госця атрымаў і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў, піша «Наша Ніва». Яму тэлефанаваў кіраўнік апарату Савету Міністраў Канстанцін Бурак. Наконт удзелу ва УНС Барысаў будзе раіцца з аднапартыйцамі.

Раней стала вядома, што ўдзел ва УНС можа ўзяць КПРФ. Пра гэта сёння размаўлялі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў. Пры гэтым не вядома, ці зробяцца расейскія камуністы дэлегатамі сходу альбо застануцца гасцямі.

Hавiны
КПРФ можа ўзяць удзел ва УНС. Лукашэнка размаўляў з Зюганавым
2021.02.03 16:28

VI Усебеларускі народны сход мае адбыцца ў Менску 11–12 лютага. Удзел у ім возьмуць 2700 дэлегатаў з беларускіх працоўных калектываў і аб’яднанняў.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў