На мяжы Польшчы з Калінінградскай вобласцю Расейскай Федэрацыі распачата будаўніцтва агароджы. Аб гэтым перадае TVP.
Аб пачатку будоўлі 2 лістапада заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак. Рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што Расея адкрыла калінінградскі аэрапорт для самалётаў з Бліжняга Усходу і Паўночнай Афрыкі, што стварае пагрозу новага абвастрэння мігранцкага крызісу.
Тым часам Памежная ахова Польшчы паведамляе, што лік мігрантаў, якія нелегальна спрабуюць патрапіць у Польшчу з Беларусі, ужо некалькі дзён запар ідзе на сотні. На працягу 1 лістапада польскія памежнікі зафіксавалі 124 такіх асобы. Таксама зноў былі затрыманыя праваднікі, якія дапамагаюць мігрантам. Імі выявіліся грамадзяне Украіны і Літвы.
Антон Тачняк belsat.eu