Для лідара партыі АГП Мікалая Казлова пракурор запрасіў 2,5 года калоніі


У судзе Першамайскага раёну Менску другі дзень запар праходзіць судовае паседжанне над палітзняволенымі лідарамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксанай Аляксеевай, Мікалаем Казловым і Антанінай Кавалёвай. Сёння, 2 кастрычніка, пракурор запрасіў тэрміны для зняволеных.

Аксана Аляксеева, Мікалай Казлоў і Антаніна Кавалёва. Калаж: Белсат. Крыніца: prisoners.spring96.org

Пракурор запытаў для лідара АГП Мікалая Казлова 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі. Для Аксаны Аляксеевай абвінаваўца запытаў 1,5 года пазбаўлення волі, а для Антаніны Кавалёвай – год зняволення, паведамілі на старонцы АГП у Facebook. Ім усім інкрымінуюць арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»).

Прысуд агучаць заўтра, 3 лістапада, а 10:50. Справу разглядае суддзя Анастасія Кулік.

На судзе Мікалай Казлоў адзначыў, што не разумее, у чым яго абвінавачваюць, бо гэта сумесь «дзіўнай логікі і нястрымнай фантазіі». На пытанне суда, ці прызнае сваю віну, ён адказаў: «Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым». Кавалёва прызнала сваю віну часткова, Аляксеева – цалкам. Таксама Казлоў настойваў на тым, што на марш ён прыйшоў як грамадзянін Беларусі, а не палітык. Таксама Мікалай звярнуў увагу, што рух транспарту быў спынены ўладамі да таго, як пратэстоўцы пачалі выходзіць на праезную частку.

«Галоўнае хараство 2020 года было якраз у тым, што гэта была мірная акцыя, то як адзін да аднаго ставіліся, для мяне гэта было адкрыццё, прыемнае здзіўленне», – сказаў Казлоў на судзе.

Раніцай 27 ліпеня сілавікі прыйшлі да шэрагу чальцоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, тады і затрымалі Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву. Пазней стала вядома, што Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на «Валадарку» яго прывезлі з «сінімі нагамі». Таксама ад яго амаль не даходзяць лісты.

У пачатку гэтага года Казлоў адбыў тры месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 КК РБ за «Раскрыццё звестак у крымінальнай справе» супраць Каардынацыйнай рады (праваабаронцы прызналі яго палітвязнем), выйшаў на волю 26 сакавіка. Тады да яго не было прэтэнзіяў за «дзеянні, якія груба парушаюць парадак». Па вызваленні ён застаўся ў Беларусі.

Гісторыі
«Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай
2022.11.02 08:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў