«Новая Беларусь» зрабіла праект, што будзе дапамагаць беларусам легалізавацца за мяжой


Як адзначаюць аўтары, «Усё будзе легальна» – гэта праект пра легалізацыю за мяжою пасля забароны абмяняць беларускі пашпарт і атрымаць істотныя даведкі па-за Беларуссю.

Новы праект робіцца ў партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» пры ўдзеле беларусаў і беларусак у эміграцыі.

«Мы наважыліся зрабіць жывую вікіпедыю беларускага эмігранта, пабудаваную на вашым асабістым вопыце легалізацыі», – адзначаюць аўтары праекту ў сваіх сацыяльных сетках.

Праект мае на мэце «сабраць у адным месцы ўсе таемныя веды, лайфхакі, сакрэцікі, асабістыя гісторыі і іншае карыснае (ды хоць «фотапартрэты» спагадлівых супрацоўнікаў) пра тое, як цяпер можна легалізавацца ў краіне. А калі гатовых рашэнняў на гэты момант няма, то паспрабаваць іх разам ініцыяваць».

У праекце ўжо існуюць суполкі для розных краінаў, якія далучаныя ў аплікацыю «Новая Беларусь». Цяпер гэта суполкі пра Польшчу, Літву, Грузію, Чэхію, Нямеччыну, Нідэрланды і Партугалію.

Напрыклад, у суполцы «Усё будзе легальна» ў Польшчы» ёсць адказы на пытанні, як атрымаць падарожны дакумент замежніка ды як атрымаць міжнародную абарону ці статус уцекача з пакрокавым апісаннем механізму атрымання адпаведнага статусу.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў