Беларуска Лілія Яноўская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг на сёмай паводле вышыні гары ў свеце


30 верасня беларуска Лілія Яноўская паднялася на вяршыню гары Дгаўлягіры і разгарнула там бела-чырвона-белы сцяг.

Лілія Яноўская разгарнула беларускі нацыянальны сцяг над гарою Дгаўлягіры (вышыня 8167 метраў).
Фота: Лілія Яноўская / Facebook

63-гадовая беларуская альпіністка сталася найстарэйшаю жанчынаю, якая ўзнялася на гэтую гару.

«Цяжка паверыць, што мы ўзняліся на гэтую дзівосную гару ўсяго дзень таму. Дгаўлягіры – сёмая паводле вышыні гара ў свеце, яе вышыня складае 8167 метраў. Гэта была адна з маіх найлепшых высакагорных экспедыцыяў дагэтуль – усё склалася добра: надвор’е, акліматызацыя, стратэгія і, вядома, цудоўная каманда шэрпаў», – напісала Лілія Яноўская ў сваім акаўнце ў Facebook.

Дгаўлягіры – шматвяршыневы горны масіў у Гімалаях, месціцца на тэрыторыі Непалу. Усяго ў гэты масіў уваходзяць 11 вяршыняў, галоўная з якіх (Дгаўлягіры) перавышае 8 кіламетраў, астатнія дзесяць перавышаюць 7 кіламетраў.

Лілія Яноўская паходзіць з Менску, але яшчэ ў канцы 1990-х пераехала жыць у Канаду. 14 траўня 2022 года яна ўзняла беларускі нацыянальны сцяг над самай высокай вяршыняй свету – Эвэрэстам.

22 ліпеня 2022 года Лілія таксама паднялася на гару K2 у Пакістане – адну з самых небяспечных гораў свету з вышынёй піку 8610 метраў над узроўнем мора і адноснай вышынёй 4020 метраў.

Hавiны
Беларуска ўзышла з бел-чырвона-белым сцягам на вяршыню К2. Гэта круцей за Эвэрэст
2022.07.26 22:59

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў