«Reuters» даведаўся пра планы ЗША даць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам


ЗША ўпершыню перададуць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам. Іх улучаць у новы пакет вайсковай дапамогі, піша «Reuters». Гэтыя снарады мусяць дапамагчы ў знішчэнні расейскіх танкаў.

Падбіты расейскі танк.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Гаворка ідзе пра боепрыпасы для амерыканскіх танкаў «Abrams». Такія снарады здольныя лёгка прабіваць бранявую абарону, таму галоўнае іхнае прызначэнне – знішчэнне танкаў.

Інфармацыю пра тое, што ЗША плануюць паставіць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам, агенцтву «Reuters» пацвердзілі два чыноўнікі. Каментароў ад Белага дому яшчэ не было.

Выданне адзначае, што гэты крок Вашынгтона выкліча спрэчкі, як гэта было з рашэннем даць Украіне касетныя бомбы. Да таго ж супраць ужывання боепрыпасаў са збедненым уранам выступаюць антыядравыя актывісты. Яны кажуць, што ўдыханне або праглынанне пылу, які ўтвараецца пасля выбуху, небяспечна для здароўя.

Раней боепрыпасы са збедненым уранам Украіне перадала Вялікая Брытанія.

31 жніўня выданне «Politico» паведаміла, што першыя 10 з абяцанага 31 танка «Abrams» Кіеў атрымае ў сярэдзіне верасня. Група ўкраінскіх вайскоўцаў ужо завяршыла праграму падрыхтоўкі на гэтай тэхніцы.

Разбор
ЗША дадуць Украіне навейшыя танкі, чым планавалі. Што такое «A2», і чаму іх паставяць няхутка?
2023.01.28 10:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў